Сустракаем вясну разам
З мэтай далучэння да беларускай нацыянальнай спадчыны і традыцый сямейнага выхавання ў рамках аб’яднання па інтарэсах “Мой край. Мой горад” у 4 “Б” класе прайшло мерапрыемства “Птушкі з поўдня вяртаюцца, людзі сонцу ўсміхаюцца”. У госці да вучняў прыйшла Цэхан Людміла Зянонаўна, загадчыца Сенькаўскага клуба-бібліятэкі, бабуля Мікіты Табачкова.
Дзецi даведалiся пра гiсторыю стварэння самага старэйшага народнага фальклорнага калектыва ў раёне “Сенькавіца”, які існуе ўжо 47 гадоў.
Пазнаёмiлiся з абрадам i традыцыямi свята “Саракі”, якое адзначаецца 22 сакавіка ў дзень веснавога сонцастаяння, правялі абрад “Гуканне вясны”. Вучні з захапленнем развучвалi мясцовыя гульнi “Явар, яваровы” і “Бусел”, частавалiся смачнымi булачкамi.
Гэта мерапрыемства запомніцца дзецям надоўга.